У грузінскім Батумі адбылася вялікая антываенная і антыпуцінская акцыя «Поўдзень без Пуціна», у якой прыняў удзел вядомы расейскі журналіст і паэт Андрэй «Орлуша» Арлоў.

На думку Андрэя Арлова, вельмі важна, каб людзі пачалі паміж сабой дамаўляцца:
-Вельмі важна тое, што людзі, якія жывуць тут, яны павінны аб’ядноўвацца, выказвацца. Я лічу, што вельмі шмат трэба працаваць, каб тут побач стаялі рускія і ўкраінцы. Украінцы, тым больш тыя, якія збеглі па эканамічных прычынах, яны могуць мне сказаць у кавярні: едзь, звяргай свайго Пуціна. А я кажу, што вы самі выбралі ў свой час і Парашэнку, і Юшчанку, і Кучму і ўсіх астатніх. І ў вас 30% краіны галасавала практычна прарасейскі.
Па словах паэта, які чытаў на мітынгу свае вершы, Украіна ўжо перамагла:
-Просяць на Захадзе зброю. Расейцы гэтай зброі могуць зрабіць за дзень столькі, колькі Украіна просіць. У іх ніколі не скончыцца зброя.
РР: Ці будзе перамога Украіны?
-Я думаю, што будзе. Я веру ва Украіну. Украіна ўжо перамагла!

У акцыі прыняло ўдзел больш за тры сотні расейскіх актывістаў, якія выступаюць супраць Пуціна і супраць вайны.
Беларускае Радыё Рацыя