BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Павал Крутуль: Трэба заахвочваць моладзь Падляшша заставацца ў рэгіёне

Выклікаць цікавасць у студэнтаў і маладых спецыялістаў можна дзякуючы магчымасцям і прапановам.

Напрыклад, якасная і сучасная адукацыя ва ўніверсітэтах Беластока, а таксама стварэнне працоўных месцаў і камфортных умоў, лічыць намеснік падляшскага ваяводы Павал Крутуль.

– Гэта для нас вельмі важна, каб маладыя выпускнікі не выязджалі з нашага Ваеводства, а каб заставаліся ў нашым рэгіёне. Без значэння, якой прафесіі: ці гэта кампутаршчыкі, ці іншыя. Напрыклад Беластоцкая Палітэхніка вучыць на шматлікіх кірунках. Будзем рабіць усё, каб наш рэгіён багацеў а не бяднеў праз тое, што выпускнікі выязджаюць.

Тэма студэнтаў і моладзі была агучана з нагоды візіту міністра цыфравізацыі Польшчы Кшыштафа Гаўкоўскага ў Беласток. У рамках візіту міністр наведаў беластоцкую Палітэхніку, сустрэўся са студэнтамі і выкладчыкамі.

Беларускае Радыё Рацыя