BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польшча перадала ў амбасаду РБ даныя беларусаў, якія атрымалі дадатковую абарону

Ёсць некалькі выпадкаў, калі Польшча передала амбасадзе Беларусі даныя беларусаў, якія атрымалі дадатковую абарону.

Як паведамілі Еўрарадыё ў Цэнтры беларускай салідарнасці (ЦБС), гаворка ідзе выключна пра беларусаў са статусам дадатковай абароны, не пра ўцекачоў. Гаворыцца, што зрабілі гэта польскія дзяржаўныя органы, але не Упраўленне па справах замежнікаў. “Гэта хутчэй ад няведання законаў, памылкі асабістыя чыноўнікаў”, — сказалі ў ЦБС.

Якія менавіта дадзеныя былі перададзеныя, ЦБС пакуль не можа агучыць — там чакаюць адказаў беларусаў, якія трапілі ў гэтую сітуацыю.

Артыкул 9 Закона “Аб прадастаўленні замежнікам абароны на тэрыторыі Рэспублікі Польшча” сцвярджае, што асабістыя даныя не могуць быць перададзеныя ці атрыманыя ад суб’ектаў, у дачыненні да якіх існуе абгрунтаванае меркаванне ў здзяйсненні пераследаў або магчымага прычынення сур’ёзнай шкоды. Для грамадзян Беларусі такімі суб’ектамі з’яўляюцца прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі, у тым ліку супрацоўнікі амбасады і консульства.

Беларускае Радыё Рацыя