BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польская паліцыя хоча браць на працу замежнікаў з Беларусі, Украіны і Грузіі

У польскай паліцыі могуць пачаць браць на працу замежнікаў. Такую магчымасць вывучае Галоўная камендатура паліцыі Польшчы, піша RMF FM.

Фота: DarSzach / Shutterstock

Паведамляецца, што гаворка можа ісці як пра прыём на службу, так і пра кантракты ў якасці кансультантаў. Прычынай для такіх мераў называецца дэфіцыт кадраў. Таксама ў паліцыі мяркуюць, што такім чынам змогуць падвысіць эфектыўнасць процідзеяння злачыннасці.

У Польшчы павялічылася колькасць замежнікаў, і прыцягненне на службу новых кадраў дапаможа лепш разумець культурныя асаблівасці мігрантаў і спецыфіку злачыннасці сярод іх. Таму перш за ўсё польская паліцыя зацікаўленая ў грамадзянах Беларусі, Украіны і Грузіі, але таксама ў прадстаўніках іншых краін.

На пачатку  года паведамлялася, што летась замежнікі здзейснілі ў Польшчы 17 278 злачынстваў. Больш за палову з іх прыпала на долю грамадзян Украіны, на другім месцы ідуць прадстаўнікі Грузіі, на трэцім — беларусы (1030 чалавек). Самым распаўсюджаным абвінавачаннем у справах з замежнікамі была язда ў п’яным выглядзе і парушэнне судовых забаронаў. Таксама заўважную колькасць прыцягвалі за крадзяжы і захоўванне наркотыкаў.