«Мы не проста ўзрушаныя смерцю гэтай дзяўчыны, мы поўныя гневу і абурэння!»..
Польскі Кангрэс жанчын звярнуўся да палітыкаў пасля смерці згвалтаванай беларускі. Яны заклікаюць уключыцца ў барацьбу з гвалтам над жанчынамі і вярнуць ім правы на прыняцце рашэнняў адносна ўласнага цела і абарону сваёй цэласнасці.
Раніцай 25 лютага вартаўнік аднаго з дамоў на вуліцы Журавя пабачыў аголеную дзяўчыну без прытомнасці. Яна ляжала ў варотах дома і не падавала прыкмет жыцця. Камера назірання зафіксавала, як мужчына ў балаклаве падбег да яе ззаду, прыставіў нож да шыі і заштурхнуў у браму.
Праз некалькі гадзін пасля інцыдэнту быў затрыманы жыхар Варшавы, 23-гадовы Дарыян С., калі пакідаў арандаванае памяшканне ў раёне Макатуў, дзе жыў са сваёй партнёркай. Выйсці на яго след дапамаглі камеры відэаназірання і вышуковыя сабакі. Мужчыну выстаўленыя абвінавачванні ў замаху на забойства жанчыны на глебе рабавання і сэксуальнага гвалту. Яму пагражае пажыццёвае зняволенне. На дадзены момант ён заключаны пад варту на тры месяцы. Сёння стала вядома, што Лізу пахаваюць у Варшаве. Дата пакуль невядомая.
Крыніца: nashaniva.com