BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польскія фермеры заблакавалі тры пункты пропуску на мяжы з Украінай

Пратэстоўцы не прапускаюць украінскія грузавыя аўтамабілі, якія следуюць з Украіны ў Польшчу ў пунктах пропуску «Ягодзін» і «Рава-Руская».

Фота: pravda-pl.com

Пра гэта ў эфіры нацыянальнага тэлемарафону «Єдині новини» паведаміў прэс-сакратар Дзяржаўнай службы надзвычайных сітуацый Украіны Андрэй Дземчанка, піша «Еўрапейская праўда».

Дземчанка адзначыў, што з нядзелі польскія фермеры блакуюць тры пункты пропуску — «Угрынаў», «Ягодзін» і «Рава-Руская». На двух апошніх пакуль цалкам спынены рух грузавікоў у бок Польшчы. «Польскія фермеры ўвогуле не прапускаюць украінскі грузавы транспарт, які ідзе з Украіны ў Польшчу. Тут за апошні перыяд маем нулявыя паказнікі перасячэння мяжы на выезд з Украіны», — сказаў Дземчанка, характарызуючы сітуацыю ў пунктах пропуску «Ягодзін» і «Рава-Руская». На гэтых трасах заблакаваныя каля 500 грузавікоў.

Чыноўнік падкрэсліў, што ва Ўкраіну таксама не пускаюць пэўную колькасць транспартных сродкаў. Напрыклад, на «Ягодзіне» польскія фермеры прапусцілі за мінулыя суткі толькі каля 60 грузавікоў, а штодзённая прапускная здольнасць гэтага пункту пропуску — 1200-1400 грузавікоў.