BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пра падзеі ў Варшаве і іншых польскіх гарадах

Пагартаем культурны каляндар беларускіх падзей у розных кутках Польшчы.

У Варшаве у нядзелю, 3-га сакавіка, – прэзентацыя кнігі Вольгі Вялічка “Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме”.

Вольга Вялічка – псіхолаг, якая за два гады, што працуе з дзецьмі палітзняволеных, пачула каля сотні гісторый. У пэўны момант яна пачала іх запісваць. Перачытаўшы – усвядоміла: атрымалася яркае і жахлівае адлюстраванне свету, у якім жывуць сучасныя беларускія дзеці. Гэта кніга – магчымасць і дарослым азірнуцца навакол. Кніга выйшла з друку ў выдавецтве “Гутэнберг” з прадмовай Святланы Алексіевіч. Уваход на падзею – вольны. 3 сакавіка, 16:00. Музей Вольнай Беларусі.

Напярэдадні, у суботу, 2-га сакавіка – канцэрт “Дай Дарогу” на чале з лідарам калектыва Юрам Стыльскім у Варшаве. Odessa Club.

Таксама 2-га сакавіка, у Scena Chmielna грае канцэрт польскі гурт “The Bullseyes”. Хлопцы адраджаюць традыцыю ігры на гітары, і песнямі іх кіруе рок-гучанне, панкавая энергія і гаражная бесклапотнасць. Адкрые івэнт PAN SAVYAN – беларускі комік, які ўжо скарыў публіку хітом “У колеры амарэта”. 2-га сакавіка.

На наступны дзень – 3 сакавіка – Арт Маркет. Тут у беларусаў можна набыць нацыянальную біжутэрыю, духмяныя свечкі, стыльныя капялюшы, натуральную касметыку, унікальныя прысмакі. Таксама тут можна будзе можна выпіць кавы, атрымаць асалоду ад смачных бліноў і сала. Уваход вольны.

У суботу, 2-га сакавіка, ва Уроцлаў завітае Аляксандр Івулін. “На занятках будзем размаўляць і пра беларускія праклёны. А гэта вельмі моцныя слоўцы-выразы. Таму на ўсялякі выпадак папярэджваем асобаў надзвычай адчувальных і ўразлівых”, – кажуць арганізатары. Уваход на падзею вольны.

У аўторак, 5-га сакавіка, у Кракаве – лекцыя практыкуючага псіхолага Ганны Лабковіч. Пераезд у іншую краіну — гэта заўсёды стрэс і праверка сваёй трываласці, незалежна ад прычыны для перасялення. Мы сутыкаемся з маральнымі цяжкасцямі ў перыяд адаптацыі, і не ўсе разумеюць, як справіцца з сітуацыяй. Таму выступ будзе пра стадыі ў працэсе эміграцыі, іх працягласці і асаблівасці, а таксама шляхі выхаду з сітуацый з найменшымі стратамі.

Такія падзеі чакаюць бліжэйшым часам. Далучайцеся!

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя