BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прамоцыя кнігі прафесара Алега Латышонка ў Беластоку

18 красавіка ў 11.30 ва ўніверсітэцкім Цэнтры культуры (ul. Konstantego Ciołkowskiego 1N) адбудзецца прамоцыя і дыскусія вакол кнігі прафесара Алега Латышонка “Усходняя Еўропа ў сутыкненні цывілізацый”. Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя.

Фота: historia.uwb.edu.pl

Прадмет даследавання, прадстаўлены ў манаграфіі прафесара Алега Латышонка – цывілізацыйная прыналежнасьць Усходняй Еўропы ў працах выдатных тэарэтыкаў множнасьці цывілізацый, як яны прадставілі яе гісторыю і нацыянальныя праблемы, асабліва праблему аддзялення ўкраінцаў і беларусаў ад расейцаў.

Паколькі кожны з мысляроў рабіў сваю працу не толькі навукова-даследчай, але і пастулатыўнай, разглядаліся таксама праблемы міжнароднай палітыкі іх вачыма і прапановы новага парадку ў Еўропе і свеце.

Праца прафесара Алега Латышонка — гэта своеасаблівая інтэлектуальная гульня з кожным з вялікіх вучоных паасобку.

Паводле прэс-рэлізу