BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прэм’ер Польшчы сустрэўся з дэлегацыяй пратэстоўцаў- аграрыяў

Прэм’ер-міністр Дональд Туск другі раз паразмаўляў з групай пратэстуючых фермераў у Варшаве. Падчас сустрэчы прэм’ер-міністр паведаміў пра вынікі сваіх перамоў з палітыкамі Еўразвязу.

foto: Marcin Wziontek/SUPER EXPRESS

Гаворка ідзе пра доўгачаканую рэформу палітыкі Green Deal (Зялёны лад). Гэта канцэпцыя ЕЗ, якая прадугледжвае паляпшэнне навакольнага асяроддзя і клімату, у тым ліку праз змены ў сельскагаспадарчай палітыцы.

З канца мінулага году польскія сяляне пратэстуюць, дамагаючыся змен у Green Deal, і патрабуючы таксама жорсткага кантролю і праверкі тавараў, якія перасякаюць польска-ўкраінскія памежныя пераходы ў якасці транзіту. Яны таксама спадзяюцца ўключыць сельскагаспадарчую сыравіну і вырабы ў спіс тавараў, імпарт якіх у Польшчу будзе абмежаваны праз квоты або двухбаковыя ліцэнзіі.

Падчас кангрэсу Еўрапейскай народнай партыі ў Бухарэсце польскі прэм’ер Дональд Туск размаўляў пра гандлёвыя адносіны паміж ЕЗ і Украінай з кіраўніцай Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен і з камісарам па гандлі Валдзісам Дамброўскісам.

Фермеры спадзяюцца, што польскі ўрад і Еўрапейская камісія заўважаць рост хваляванняў на вёсцы перад пачаткам новага сезона палявых работ.

Беларускае Радыё Рацыя