BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Развітанне з Навальным

Заўтра, 1 сакавіка ў маскоўскім ране Мар’іна пройдзе адпяванне загінулага ў зняволенні расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага. Запланавана, што пахаваюць яго ў той жа дзень на Барысаўскіх могілках. Між тым, прэс-сакратарка палітыка Кіра Ярмыш паведамляе, што для развітання з Навальным улады не далі арандаваць адпаведную залю, а цяпер немагчыма знайсці катафалк для перавозкі цела ў царкву. Чым патлумачыць такія перашкоды?

Каментуе расейскі гісторык і блогер Аляксандар Штэфанаў.

– Развітанне будзе даволі масавым, гэта будзе адна з самых масавых палітычных акцыяў пасьля пачатку вайны. Вядома ёсць нюаны звязаныя з тым, што яна пройдзе ў будны дзень, у абед, таму людзей будзе менш, чым магло б быць, калі б яна прайшла ў суботу, але ўсё роўна гэта будзе важна. На развітанне з Аляксеем Навальным прыйдуць тысячы людзей, якія прыйдуць аддаць памяць найбуйнейшаму апазіцыйнаму палітыку ў краіне.

Штэфанаў заўважае, што Навальны пайшоў на неверагоднае самаахвяраванне й ягоны скон – адна з найважнейшых падзей у палітычнай гісторыі Расеі XXI ст.

Беларускае Радыё Рацыя