BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сейм Польшчы прыняў закон аб прызнанні шлёнскай мовы як мовы рэгіянальнай

Польскі Сейм прыняў акт аб прызнанні шлёнскай мовы – рэгіянальнай. За прагаласавалі 236 дэпутатаў, супраць — 186, устрымаліся — 5.

fot. Twitter/East News

Згодна з дакументам, шлёнская мова павінна быць уключана ў Закон аб нацыянальных і этнічных меншасцях як другая рэгіянальная мова пасля кашубскай. Гэта азначае, сярод іншага: магчымасць увядзення ў школах добраахвотных заняткаў па шлёнскай мове, усталяванне дзвюхмоўных шыльдаў з назвамі мясцовасцей, дзе больш за 20% жыхароў заяўляюць, што карыстаюцца шлёнскай мовай, дафінансаванне мерапрыемстваў, звязаных з захаваннем шлёнскай мовы, і ўвядзенне двух прадстаўнікоў носьбітаў мовы ў Супольную камісію ўрада і нацыянальных і этнічных меншасцей. Цяпер законапраект накіруюць у Сенат, і калі ён будзе разгледжаны станоўча, то трапіць на стол прэзідэнта Анджэя Дуды.

Падчас перапісу насельніцтва 2021 года шлёнскую нацыянальнасць пазначылі больш за 596 тысяч чалавек, а больш за 467 тысяч пацвердзілі, што карыстаюцца дома шлёнскай мовай.

Беларускае Радыё Рацыя