BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Тры аўтамабілі для беларускіх ваяроў паехалі на фронт з Вільні

Грошы на аўтамабілі збірала партыя “Народная Грамада” амаль паўгода пры падтрымцы арганізацыі “Дапамога”. У гэтым паўдзельнічалі не толькі беларусы Літвы, але і прадстаўнікі беларускай дыяспары з іншых гарадоў свету. Ахвяраванні на гэты раз былі нават з Аўстраліі.

Паводле выконваючага абавязкі старшыні партыі БСДП “Народная Грамада” Яўгена Вільскага, шмат сяброў з іх партыі ваююць ва Украіне, і таму гэта дапамога ў першую чаргу ім.

-Адна машына менавіта пад заказ, а дзве мы ўжо паралельна купілі. Мы будзем перадаваць менавіта не на УСУ, не на нейкі полк, а на канкрэтных асоб. Гэта сябры нашай партыі, якія зараз ваююць ва Украіне ў нашых добраахвотніцкіх падраздзяленнях.

Як кажа Яўген Вільскі, хоць людзі апошнім часам стамляюцца ад розных збораў, але яны і надалей будуць працягваць дапамагаць тым беларусам, якія змагаюцца за свабоду і незалежнасць, як бы цяжка не было б.

Беларускае Радыё Рацыя