У рамках святкавання Дня Волі ў Беластоку прэзентавалі мапу «Шляхамі БНР». Распрацаваныя даследчыкамі і навукоўцамі мапа і аўдыёгід знаёмяць з гістарычнымі мясцінамі Беларускай Народнай Рэспублікі.
На мапе пазначана больш за 100 кропак — у спіс трапілі не толькі беларускія, але і замежныя мясціны. У тым ліку Літвы, Германіі, Грузіі і ЗША. Распавёў вядучы прэзентацыі Ігар Маслоўскі:
-Удзельнічала пяць навукоўцаў, якія маюць ступень кандыдата ці доктара гістарычных навук Беларусі і тыя, хто ў тым ліку займаецца грамадска-палітычнай дзейнасцю. Каманда чалавек 10, а то і болей працавала над стварэннем гэтых прадуктаў. Ёсць віртуальная мапа БНР, яна прывязана будзе да Google Картаў. І таксама ёсць надрукаваныя дзясяткі аркушаў.
Прэзентацыі адбудуцца таксама ў Батумі, Брусэлі, Брэмене, Варшаве, Вільні, Гданьску, Клайпедзе і Тбілісі.
Цалкам матрэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя