BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку праходзяць ХХV Дні культуры крэсаў

Канцэрты, выстава, паказ фільмаў, кірмаш – гэтае ўсё чакае нас цягам бліжэйшых дзён у Беластоку. Тут праходзяць ХХV Дні культуры крэсаў.

Як распавёў нашаму радыё Рафал Церняк – старшыня Фонду ў карысць дзяцей Гарадзеншчыны і суарганізатар мерапрыемства  –  сёлета свой юбілей адзначае таксама беластоцкае Таварыство сяброў Гародні і Вільні, якое ініцыявала фестываль Дні культуры крэсаў:

-35 гадоў дзейнасці Таварыства сяброў Гародні і Вільні, якое задумала гэтую імпрэзу для беластачан, Падляшша і не толькі. Падрыхтавана некалькі імпрэз. 15 сакавіка – Віленская пятніца ў Падляшскай кнігарні, адкрыццё выставы «Ахвяры злачынстваў у Понарах пад Вільняй 1941–1944» і паказ стужкі “Фатальны загад”. Вільня 1939 г. Гэта будзе прэм’ерны паказ у Беластоку. У суботу і нядзелю – найвялікшая нашая імпрэза – Вялікі Казюковы кірмаш на плошчы перад драматычным тэатрам у Беластоку. Будуць госці з Літвы, Украіны, а таксама са шматлікіх рэгіёнаў Падляшша і Польшчы. З Беларусі, на жаль, у гэтым годзе зноў не будзе нікога. А 19 сакавіка завершацца ХХV Дні Культуры крэсаў. Гэта будзе дзень імянін маршалка. Усіх сардэчна запрашаем!

Беларускае Радыё Рацыя з’яўляецца медыйным партнёрам мерапрыемства.

Цалкам гутарка:

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток