26 красавіка а 18.00 адбудзецца акцыя, прысвечаная гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Месца правядзення акцыі: skwer Wolnej Białorusi 1, Białystok ля Консульства Рэспублікі Беларусь у Беластоку.
Арганізатары акцыі заклікаюць прыходзіць у чорным адзенні.
“Чарнобыль. Гэта з намі ўжо 38 гадоў. Так доўга, што мы ўжо пачалі забывацца, як гэта было страшна. Але забывацца не варта. Тым больш, калі ў нашай краіне будуюцца новыя, зусім не бездакорныя ў сэнсе надзейнасці і бяспекі, АЭС, калі ў нашу краіну вяртаецца ядзерная зброя.
Чарнобыль – зусім недалёка, ані геаграфічна, ані храналагічна, ані верагоднасна.
Прыходзьце, каб паказаць, што беларусы памятаюць Чарнобыль і яго ахвяры і ні ў якім разе не хочуць новых ахвяраў.
Мы супраць расейскай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі!
Далучайцеся да акцыі!” – заяўляюць арганізатары акцыі.
Беларускае Радыё Рацыя