BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Гарадку ствараюць “Ізбу памяці Гміны Гарадок”

Кавалак традыцыйнай хаты ў доме культуры – паўстае “Ізба памяці Гміны Гарадок”. Ужо неўзабаве ў канферэнцыйнай залі асяродка культуры паўстане фрагмент інтэр´ера тыповай для гэтых мясцін падляшскай хаты.

“Кожны ў гэтым можа дапамагчы, прыносячы да мясцовага асяродка культуры старыя рэчы, фатаграфіі і дакументы”, – кажа Дарота Сульжык.

Ёсць інфармацыя і ў гарадоцкай газеце, і ў іншых медыях. І проста гаворым з людзьмі. Маем ужо досыць шмат экспанатаў. Хочам паказаць ранейшую хату і розныя інструменты. Таксама будзе шмат розных дакументаў і фотаздымкаў з розных куткоў Гарадка і гміны Гарадок. Будзе такое месца, якое звяжа нашую гісторыю.

Яшчэ да 7 верасня можна прыносіць экспанаты ды ўсё тое, чым можна ўзбагаціць куток памяці. Праект фінансуецца са сродкаў Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны ў рамках праграмы Нацыянальнага інстытута музеяў «Ізбы памяці».

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя