BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Польшчы правяраюць IT-кампаніі, якія выдавалі беларусам візы

Польскае агенцтва інвестыцый і гандлю пачало праверкі ў IT-кампаніях, якія прыцягвалі замежных работнікаў па візавай праграме PBH (Poland Business Harbour).

Фота: gov.pl

Правяраецца, ці выкарыстоўваліся па прызначэнні выдадзеныя візы. Гаворка пераважна ідзе пра беларусаў, якія часцей за ўсё станавіліся ўдзельнікамі праграмы.

Праграму PBH стварылі ў 2020 годзе, каб прыцягнуць у Польшчу спецыялістаў і тэхналагічныя кампаніі з постсавецкіх краін, перш за ўсё — Беларусі. Праграма ўключала выдачу нацыянальнай візы D23, юрыдычную падтрымку пры пераездзе, дапамогу ў кантактах з органамі самакіравання, СЭЗ, інвестарамі, а таксама гранты. Сёлета Польшча закрыла праграму на фоне візавага скандалу.

Беларускае Радыё Рацыя