BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Польшчы распрацавалі мабільную прыладу для тых, хто просіць міжнароднай дапамогі

У Польшчы распрацавалі мабільную прыладу Refugeebook для тых, хто просіць міжнароднай дапамогі.

Стварэнне гэтай прылады ініцыявала Упраўленне па справах іншаземцаў. Там паведамілі, што новае прыкладанне палягчае доступ да інфармацыі, якая можа спатрэбіцца ўцекачам. Там сабраныя матэрыялы, датычныя сацыяльнай дапамогі на час разгляду спраў, а таксама прававых і працэсуальных пытанняў. Таксама сабраныя звесткі адносна працы і адукацыі ў Польшчы, гісторыі і культуры польскай дзяржавы.

У прыкладанні Refugeebook можна запоўніць анкету карыстальніка і прачытаць усе паведамленні і навіны. Мабільнае прыкладанне даступнае на польскай, англійскай, рускай і ўкраінскай мовах. Скачаць яго можна на сайце Упраўлення па справах іншаземцаў.