BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Польшчы за махлярства затрыманыя трое беларусаў. Ім пагражае да 8 гадоў турмы

Паліцыя польскага гораду Гданьск затрымала траіх грамадзянаў Беларусі, якія падазраюцца ў махлярстве, у тым ліку – кампутарным. Махляры выманьвалі коды BLIK пад выглядам пакупнікоў на аўкцыёнах, а таксама прадстаўляліся кур’ерамі ці супрацоўнікамі банку і такім чынам завалодалі сумай, большай за 33 тысячы злотых.

Трое мужчын былі затрыманыя каля банкамату падчас чарговай спробы зняць грошы з дапамогай коду, атрыманага ў аднаго з пацярпелых. Падчас дагляду аўтамабілю махляроў паліцэйскія знайшлі некалькі тысячаў злотых і 110 еўраў