BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Познані аднавіў сваю дзейнасць Беларускі размоўны клуб

Гэта не толькі месца, дзе можна палепшыць свае камунікацыйныя навыкі, знайсці беларускамоўных знаёмых, падцягнуць слоўнікавы запас, але і месца, дзе дзеляцца ўражаннямі ад прачытаных кніг, – распавяла адна з галоўных арганізатараў спадарыня Юлія:

– У нашага клуба быў такі творчы перапынак. Мы не маглі знайсці памяшканне. Але апошнім часам у нас атрымалася скантактавацца з адной польскай фундацыяй, якая проста выдзеліла нам месца, плошчу пад нашыя сустрэчы. Мы аднавілі сваю дзейнасць, мы вырашылі вярнуцца ў фармаце такога дыскусійнага клубу. Таксама літаратурны клуб стварыць, бо з’явіўся такі запыт. Людзі хочуць чытаць кнігі, а потым іх абмяркоўваць.

На дадзены момант Беларускі размоўны клуб у Познані аб’ядноўвае каля трох соцень удзельнікаў. А даведацца час і месца бліжэйшай сустрэчы можна праз суполку ў тэлеграм.

Беларускае Радыё Рацыя