Беларусы Варшавы правялі акцыю асуджэння сталінскіх рэпрэсій і генацыду беларусаў рэжымам Лукашэнкі. Выступоўцы гаварылі пра катынскі расстрэл вясной 1940 года, пра расстрэл «ворагаў» народа ў Курапатах, пра катаванні і забойствы палітвязняў у турмах дыктатара, што працягваюцца бесперапынна ўжо амаль чатыры гады.
Кажа арганізатар акцыі Васіль Плешкуноў:
– Мы сабраліся таму, што ў гэтым месяцы ёсць вельмі сумныя даты, тая ж самая “Катынь”. Больш за 20 000 палякаў было расстраляна ў Катыні, але там этнічныя беларусы былі таксама. Само самой дзе Катынь, там і нашы Курапаты. Таму мы сёння выходзім, каб успомніць Катынь, успомніць тых, хто загінуў тады і таксама ўспомніць нашых палітвязняў, якіх зараз катуюць у лукашысцкіх турмах.
Закончылася акцыя перформансам «Чугун», які зладзіў мастак Канстанцін Мужаў, і агульным здымкам.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя