BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве развіталіся з Лізай

З загінулай пасля згвалтавання беларускай Лізаветай Герцэн развіталіся ў Варшаве. Яе пахавалі на Паўночных камунальных могілках у польскай сталіцы.

Развітацца з загінулай прыйшлі каля 70 чалавек. Акрамя родных і блізкіх, прысутнічалі незнаёмыя з ёй пры жыцці людзі, у тым ліку актывісткі фемінісцкага руху з Беларусі і Украіны, праваабаронцы, прадстаўнікі ініцыятывы “Хрысціянская візія”, палітык Зянон Пазьняк з жонкай Галінай.

Цырымонію правялі на польскай і расейскай мовах. Ніхто з прысутных не браў словы. Святар Польскай праваслаўнай царквы прачытаў малітву.

1 сакавіка грамадзянка Беларусі Лізавета Герцэн, якая 25 лютага зведала згвалтаванне і спробу забойства ў цэнтры Варшавы, памерла ў шпіталі. На арганізацыю пахавання Лізаветы было сабрана больш за 110 тысяч злотых.

* * *

У Варшаве развітваюцца з Лізай – 25-гадовай беларускай, на якую напрыканцы лютага ў цэнтры горада напаў, згвалціў і душыў 23-гадовы Дорыян. 

Пахаванне адбываецца на Паўночных могілках (Północny cmentarz).

Беларускае Радыё Рацыя