BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адбылася ўрачыстая сустрэча ў Музеі Вольнай Беларусі

У Варшаве ў Музеі Вольнай Беларусі прайшло святкаванне Дня Волі. Падчас падзеі адбыўся вернісаж фотавыставы “Revision 30”, а “Вольныя Купалаўцы” паказалі фрагмент пастаноўкі “Слова з-за кратаў”. Падтрымалі імпрэзу і музыкі.

Таксама мерапрыемства ўключала нефармальную частку. Распавядае намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінету, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка:

– Важна, што прыйшлі амбасадары тых краінаў, якія падтрымліваюць нас. Шмат краінаў Еўрапейскага звязу, і не толькі, прысутнічала тут. І мы бачым гэтую салідарнасць. Важна, што тут ёсць польскія ўлады, мы знаходзімся ў Польшчы, і я казаў словы падзякі за тое, што Польшча прыняла нас у гэты гістарычны момант выпрабаванняў. Я думаю, што гэта ўжо ўпісана ў гісторыю беларуска-польскіх адносін беларускага і польскага народаў, гэты факт салідарнасці, залатымі літарамі.

Павел Латушка заклікаў усіх падтрымаць святкаванне Дня Волі 24-га сакавіка, якое будзе ладзіцца ў розных гарадах свету.

Цалкам матэрыял:

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя

***

У Варшаве 21 сакавіка адбываецца сустрэча ў Музеі Вольнай Беларусі з нагоды ўгодкаў Дня Волі.

Беларускае Радыё Рацыя