BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Вінніцы прэзентавалі фотавыставу «З Україною в серці»

Фонд «Вільна Білорусь» у Вінніцкім абласным краязнаўчым музеі адкрыў фотавыставу «З Україною в серці».

На мерапрыемстве былі прадстаўлены 22 партрэты беларускіх воінаў, якія загінулі ва Украіне, гісторыі іх жыцця і подзвігу.

Кажа кіраўнік фонда «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч:

– Адбылося вельмі адметнае адкрыццё, бо сярод выступоўцаў была маці вінніцкага героя Украіны, героя Нябеснай сотні, які загінуў разам з Жызнеўскім на Майдане Незалежнасці. Яна ведала маці Жызнеўскага. Яна сказала вельмі шмат добрых і патрэбных слоў. Таксама быў ваенны капелан з ГУРа, які непасрэдна многіх жаўнераў хаваў, ведаў асабіста. Была жонка загінуўшага беларускага героя з пазыўным «Борт». І многія іншыя.

Акрамя гэтага, падчас такіх выстаў фонд «Вільна Білорусь» вядзе перамовы і паступова рыхтуе ўсеўкраінскі з’езд дыяспары. Прынамсі адбылася першая арганізацыйная анлайн-сустрэча з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ва Украіне.

Фота Аляксея Францкевіча

Беларускае Радыё Рацыя