BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Узрасла колькасць ахвяраў ДТЗ у Шчэціне

Колькасць пацярпелых пасля ДТЗ у цэнтры Шчэціна вырасла да 20 чалавек.

Кіроўца легкавога аўтамабіля на хуткасці ўехаў у натоўп на плошчы Rodła. Апрача  таго, шэсць чалавек, якія пацярпелі ў выніку пятнічнага інцыдэнту, паходзяць з Украіны. 

Паводле інфармацыі мясцовых СМІ  дзве асобы знаходзяцца ў крытычным стане, чатыры — у цяжкім. Як стала вядома, 33-гадоваму мужчыну, што здзейсніў ДТЗ, можа пагражаць пажыццёвае зняволенне.

У ходзе расследавання пракуратура вырашыла змяніць кваліфікацыю ўчынку кіроўцы. Расследаванне вядзе да замаху на забойства многіх людзей і катастрофы наземнага руху. Санкцыя прадугледжвае пазбаўленне волі ад 15 гадоў да пажыццёвага зняволення. Зараз праводзяцца «працэсуальныя мерапрыемствы».

У пятніцу ў цэнтры Шчэціна кіроўца на хуткасці ўехаў у натоўп людзей на плошчы Родла, пратараніў пешаходаў, а потым спрабаваў  уцякаць. Зламысніка затрымалі. Паводле папярэдніх звестак паліцыі, злачынец быў цвярозы. Ён быў адзін у аўтамабілі. 

Раней паведамлялася, што 33-гадовы мужчына знаходзіцца на псіхіятрычным лячэнні.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: gs24.pl