BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Віктар Сямашка зайграў у Беластоцкім музычным клубе

Беларускі паэт, музыка і радыёжурналіст Віктар Сямашка стаў чарговым госцем беларускага Беластоцкага музычнага клубу.

Пры падтрымцы Кацярыны Ваданосавай ён прадставіў публіцы праграму эксперыментальнай музыкі пад назвай «Акупунктура». Адметнасць яе – у непаўтаральнасці выканання кампазіцый:

-Практыкую метад непаўтаральнасці, прынцып разнастайнасці, інакш можна сказаць. Таму што мне заўжды хочацца адпавядаць жыццю, заўжды рухацца наперад, не спыняцца на чымсьці адным. Ні ў якім разе не паўтарацца, бо адразу страчваецца нейкае ў гэтым жыццё, інтрыга, нейкае хваляванне. З Кацярынай мы ж нічога не рэпетавалі. Тут вельмі важна было ўнутранае трымценне захаваць.

У сваю чаргу Кацярына Ваданосава падзялілася, што ведае Віктара ўжо даўно, яшчэ з менскіх музычных колаў і з ахвотаю пагадзілася паўдзельнічаць у яго выступе ў Беластоку:

-Для мяне гэта быў унікальны, новы досвед. Таму што гэта было не гранне, гэта было не спяванне, гэта была хутчэй нейкая акторская справа, я б сказала. Сёння мне, я б нават не сказала працавалася, мне адпачывалася вельмі добра. Таму што нейкім чынам сталася так, што мы злавілі адну і тую ж хвалю. Гэта быў унікальны досвед унікальнай супрацы ва ўнікальным месцы ва ўнікальны час.

Віктар Сямашка – у свой час удзельнічаў у шэрагу беларускіх музычных праектах. З’яўляецца аўтарам і вядучым праграмы «Кракатук» на хвалях нашага радыё.

Цалкам матэрыял:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя