BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вялікі Казюковы кірмаш у Беластоку

Музычныя выступы, дэманстрацыя вырабу віленскіх пальмаў і больш за сто стэндаў з прадуктамі, велікоднымі вырабамі і вырабамі народных майстроў  з Падляшша, іншых рэгіёнаў Польшчы, Літвы і Украіны.

На плошчы перад драматычным тэатрам ў Беластоку стартуе сёння (16 сакавіка) Вялікі Казюковы Кірмаш, які традыцыйнага ўжо ладзіцца ў межах Дзён Культуры Крэсаў.

Запрашае Рафал Церніяк суарганізатар мерапрыемства:

– У суботу-нядзелю найбольшае наша мерапрыемства – Вялікі Казюковы кірмаш, які адбудзецца на пляцы перад Драматычным тэатрам. Больш за 140 гандлёвых стэндаў, госці з Украіны, Літвы. З Беларусі на жаль нікога ў гэтым годзе не будзе. Прадстаўлена шмат рэгіёнаў Польшчы, Падляшша. Будзе ўсё, што толькі можна сабе ўявіць.

Беларускае Радыё Рацыя з’яўляецца медыйным партнёрам Дзён Культуры Крэсаў у Беластоку.

Беларускае Радыё Рацыя