Моладзевы соймік Падляшскага ваяводства выступіў з прапановай унесці ў школьную праграму вывучэнне біяграфіі Дануты Седзікуўны, больш вядомай пад псеўданімам Інка. Яна нарадзілася на Беласточчыне, удзельнічала ў барацьбе супраць нацыстаў, а пасля і камуністычных уладаў. З-за яе поглядаў Гданьскі суд пастанавіў расстраляць непаўналетнюю дзяўчыну.
Ініцыятыву Моладзевага сойміка падтрымаў маршалак Падляшскага ваяводства Артур Касіцкі:
– Я, вядома, падтрымліваю ўсе ініцыятывы Моладзевага сойміка Падляшскага ваяводства, а асабліва тую петыцыю, якая была разасланая ва ўсе моладзевыя асяродкі. Гэта вельмі істотна, што моладзь думае пра гісторыю, пра гістарычную праўду. Я, вядома, падпісваюся пад гэтым зваротам.
Мяркуецца, што прапанова, агучаная прадстаўнікамі Моладзевага сойміка Падляшскага ваяводства, будзе ўлічана у Міністэрстве адукацыі. Адпаведная петыцыя ўжо накіравана ў навучальныя ўстановы ваяводства.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя