BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Значна вырасла колькасць ракет, якія нас атакуюць”

Моцныя масавыя атакі з боку Расеі адбываюцца па ўкраінскай тэрыторыі цягам апошніх дзён.

“Прылятаюць дроны, ракеты, гучаць паветраныя трывогі,” – распавёў pr-дырэктар холдынгу эмоцый “!FEST” Тарас Маселко.

Тарас Маселко: Апошнія дні ў нас былі масавыя атакі, з выкарыстаннем розных сродкаў, у тым ліку балістычных ракет. Маем сур’ёзныя пашкоджанні інфраструктуры. Былі патрапленні ў Днепрагэс, таксама ў цывільную інфраструктуру. Ёсць раненыя і забітыя ў розных гарадах. У Львове, у параўнанні з іншымі гарадамі, былі паветраныя трывогі, але не было актыўнага абстрэлу.

РР: Ці звязываеце вы гэтыя чарговыя прылёты з тым, што ў Расеі завяршылася выбарчая кампанія? Ці ёсць нейкія іншыя фактары?

Тарас Маселко: Тэратыстаў цяжка патлумачыць, зразумець і звязаць іх дзеянні ў нейкі лагічны ланцужок. Тое, што мы зараз бачым – значна вырасла колькасць ракет, якія нас атакуюць. Гэта сведчыць, што за апошні час Расея акумулявала сродкі, каб ударыць з новай сілай. І цяпер зусім невялікія інтэрвалы паміж атакамі. І колькасць ракет і дронаў, якімі нас атакуюць, – расце.

Цалкам размова:

Поўнамаштабная вайна ва Украіне ўжо ідзе звыш двух гадоў. На дадзены момант часткова абмежаваная фінансавая дапамога з боку ЗША ды краін Захаду ўкраінскай дзяржаве.

Беларускае Радыё Рацыя