BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

3000 аўто стаіць на граніцах Беларусі з Еўразвязам

Каля трох тысяч легкавых і грузавых аўтамабіляў стаяць у чэргах на граніцах Беларусі з сумежнымі краінамі Еўрапейскага звязу. Гэта вынікае са звестак Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі.

This image has an empty alt attribute; its file name is 102020261.jpg

Самыя вялікія чэргі з фур утварыліся на двух дзейных пунктах пропуску на беларуска-літоўскай граніцы – у «Каменным логу» стаяць 710 фур, у «Беняконях» – не менш за 630. Яшчэ 750 грузавых машын стаяць у латвійскім напрамку. У «Брэсце» – каля трохсот фур.

Таксама па ўсіх напрамках назіраюцца чэргі з легкавых аўтамабіляў. Да прыкладу, у «Брэсце» іх не менш за 160 у чарзе, у «Беняконях» – 140, у «Каменным Логу» – каля двухсот. Да таго ж у «Брэсце» цяпер стаяць 25 рэйсавых аўтобусаў.