BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Берасцейская вобласць дазволіла вывозіць тавары ў Польшчу без абмежаванняў

Забарона на вываз фізічнымі асобамі з Беларусі за межы ЕАЭС тавараў для асабістага карыстання не распаўсюджваецца на Польшчу. Такое рашэнне прыняў 28 сакавіка Берасцейскі аблвыканкам.

Дакумент апублікаваны сёння, 6 красавіка, на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале і ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання. Ён будзе дзейнічаць да 31 снежня 2024 года.

Нагадаем, абмежаванні былі ўведзены пастановай урада “Аб мерах па абароне ўнутранага рынку” яшчэ 12 красавіка 2022 года.

Пастанова ўстанаўлівае забарону на вываз з краіны асобных відаў харчовых тавараў. У прыватнасці, гэта больш за 2 кг пшанічнай мукі, больш за 1 кг круп і макаронных вырабаў, солі і цукру, больш за 1 л алею, больш за тры слоікі кансерваў, за выключэннем дзіцячага харчавання.

Абмежаванні не распаўсюджваюцца на прадукты, набытыя ў магазінах бяспошліннага гандлю ў пунктах пропуску цераз мяжу і ў іншых месцах, вызначаных аблвыканкамамі.