Літва закрыла два памежныя пераходы ў Прывалцы і Катлоўцы. Поўны аўтобус з пасажырамі яшчэ спрабаваў праехаць ноччу праз пераход у Прывалцы, але яго завярнулі.
Найбольшая чарга цяпер на Варшаўскім мосце ў Берасці: там сабралася каля 160 аўтамабіляў і больш за дзясятак аўтобусаў. Чарга расцягнулася за кальцо — гэта 2 кіламетры ад мяжы.
На сайтах перавозчыкаў цэны на квіткі пакуль ранейшыя — у сярэднім 100 –120 рублёў паміж Беларуссю і Еўразвязам. Пасажыры чакаюць, што яны вырастуць, інфармуе “Свабода”. Большасць білетаў на рэйсы паміж Беларуссю і Літвой і Польшчай на 1 сакавіка раскупілі. На 2 сакавіка білетаў яшчэ хапае.
Пасля закрыцця «Прывалкі» немагчыма знайсці анлайн-квіткі на рэйс «Гародня — Друскенікі». Паміж гарадамі 40–50 кіламетраў, але цяпер памежнае мястэчка не ляжыць на аўтобусным шляху. Літва таксама забараніла пераходзіць мяжу на роварах ці пешшу, на польскім пераходзе гэта немагчыма ўжо працяглы час. Застаўся прыярытэт для аўтамабіляў, дзе едзе дзіця да 3 гадоў, — яны ідуць перад усімі.
Беларускае Радыё Рацыя