BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Экскурсаводаў плануюць правяраць на датычнасць да рэабілітацыі нацызму

Міністэрства спорту і турызму Беларусі прапануе чарговы раз змяніць патрабаванні па атэстацыі экскурсаводаў. Ведамства ініцыявала грамадскае абмеркаванне зменаў у пастановы Савета міністраў, якія рэгулююць экскурсійны бізнес, піша Sputnik.

Фота: ap4molod.by

Міністэрства завастрае ўвагу на неабходнасць яшчэ большага ўзмацнення ідэалагічных патрабаванняў да экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў:

Прапануецца пашырыць спіс крымінальных злачынстваў, на дачыненне да якіх правяраюць тых, хто хоча атэставацца як экскурсавод або гід-перакладчык. У пералік хочуць уключыць артыкулы 130-1 і 130-2 Крымінальнага кодэкса Беларусі (рэабілітацыя нацызму і адмаўленне генацыду беларускага народа).

За парушэнне патрабаванняў прапануецца пазбаўляць экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў права працаваць у гэтай сферы на пяць гадоў.