BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Як цяпер дабрацца з Гародні ў Друскенікі на маршрутцы

Адлегласць ад Гародні да Друскенікаў — каля 40 кіламетраў. Да 1 сакавіка паміж гарадамі рэгулярна курсіравалі як маленькія маршруткі, так і вялікія аўтобусы.

Пасля закрыцця пункта пропуску «Прывалка» прамых рэйсаў не засталося. Адзіны магчымы шлях дабрацца з абласнога цэнтра ў суседні літоўскі горад — ехаць да Вільні і там перасаджвацца на аўтобус Вільня-Друскенікі.

Білет з Гародні да Вільні каштуе 100 рублёў, а з Вільні да Друскенікаў — каля 15 еўра. Агулам на квіткі сыходзіць каля 150 рублёў (або 43 еўра).

Раней квіткі па маршруце Гародня-Друскенікі каштавалі ад 50 рублёў (каля 15 еўра). Праехаць дыстанцыю 45 кіламетраў (ад вакзала да вакзала) можна было за некалькі гадзін, цяпер на гэта будзе сыходзіць нашмат больш часу і грошай. Кіламетраж вырастае да 350 кіламетраў, паведамляе nashaniva.com.