BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Літва закрывае пункты пропуску «Лаварышкі» і «Райгорад» на мяжы з Беларуссю

Міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайце заявіла, што з 1-га сакавіка ўступае ў сілу пастанова ўраду Літвы, згодна з якой у пунктах кантролю «Лаварышкі» і «Райгорад» на мяжы з Беларуссю закрываецца ўвесь рух.

Фота: logist.today

«Таксама прынятае рашэнне абмежаваць рух пешаходаў і раварыстаў у астатніх пунктах памежнага кантролю, а менавіта ў Салечніках і Медніках. Прынята рашэнне абмежаваць выдачу дазволаў на пасажырскія маршрутныя перавозкі да 50%».

«Наконт будучыні і магчымага ўвядзення новых абмежаванняў — гэта залежыць ад роўню пагрозаў на мяжы з Беларуссю: калі ўзнікнуць новыя пагрозы або сітуацыя на беларуска-літоўскай мяжы зменіцца, мы можам увесці новыя абмежаваньні», — заявіла міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайце.

Беларускае Радыё Рацыя