BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Памежныя службы Беларусі і Літвы фіксуюць рост колькасці фур на двух апошніх пунктах пропуску

Закрыццё Літвой пагранпераходаў Лаварышкес (з беларускага боку — Катлоўка) і Райгардас (Прывалка) прывяло да павелічэння колькасці фур на двух апошніх пунктах пропуску — Мядзінінкай (Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі), заяўляе Дзяржаўны пагранічны камітэт.

“Гэтае рашэнне справакавала рост чэргаў грузавога транспарту ў Літву на 57% у параўнанні з паказчыкамі тыднёвай даўніны”, — адзначае ведамства. Час чакання для фур ад 34 гадзін да 55 гадзін.

1 сакавіка Літва закрыла пункты пропуску Лаварышкес і Райгардас і забараніла рух пешаходаў і раварыстаў праз Мядзінінкай і Шальчынінкай. Акрамя таго, на 50% скарочана колькасць дазволаў на пасажырскія перавозкі праз гэтыя пункты.

У жніўні 2023 года Вільня закрыла памежныя пераходы — Шумскас (Лоша) і Цвярачус (Відзы).

Літоўскія ўлады заяўляюць, што меры скіраваныя на вырашэнне праблем нацыянальнай бяспекі, кантрабанды і парушэння міжнародных санкцый.

Крыніца: позірк