BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Растуць чэргі на выезд з Беларусі ў Літву і Польшчу

Ілюстрацыйнае фота.

У чэргах на выезд з Беларусі ў Літву і Польшчу ўжо сабралася каля 500 легкавых аўтамабіляў і дзясяткі аўтобусаў. Па словах тых, хто перасякае мяжу, у чарзе можна правесці каля сутак.

У чатах тых, хто перасякае мяжу, пішуць, што з уездам у Беларусь легкавушак сітуацыя нармальная — як перадае сэрвіс маніторынгу чэргаў на польскім баку, час чакання для праезду з Польшчы ў Беларусь складае каля 2=х гадзін.

Колькасць фур, якія чакаюць на выезд з Беларусі ў краіны Еўразвязу, набліжаецца да 3700.