BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі пачаўся другі этап паводкі

Усе вадаёмы краіны вызваліліся ад лёду, снег цалкам сышоў. Пачаўся другі этап паводкі, які як правіла, трывае да сярэдзіны траўня. Другая хваля перадусім залежыць ад дажджоў.

Фота: МНС Беларусі

Па словах інструктара Таварыства выратавання людзей на вадзе, гэта комплексная прыродная з’ява:

-Калі мы гаворым пра паводкавую сітуацыю, то трэба разумець, што не толькі запасы снегу правакуюць гэтую сітуацыю, але і тое, наколькі актыўна ідуць дажджы. Як будуць развівацца падзеі гэтай вясною, вельмі складана прадказаць, бо пры залевах мы можам атрымаць вельмі дрэнную сітуацыю.

Гідраметэаслужба паведаміла, што ў бліжэйшыя дні на Заходняй Дзвіне, у вярхоўях Дняпра і Сожа рост роўняў вады захаваецца. Таксама на Прыпяці, нягледзячы на павольны сыход вялікай вады, месцамі вада застанецца на небяспечных адзнаках.  

Беларускае Радыё Рацыя