BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Фінляндыі рыхтуецца новы закон для міграцыйнай службы

Бестэрмінова цяпер будзе зачыненая фінска-расейская наземная граніца. Такое рашэнне фінскія ўлады прынялі ў сувязі з нелегальнымі міграцыйнымі патокамі з боку Расеі.

This image has an empty alt attribute; its file name is dbe7871888d1.jpg

Пра тое як выглядае сітуацыя знутры краіны распавяла беларуска Аксана Крупенік:

Вырашылі закрыць наземныя пераходы і зараз разглядаецца новы закон пра тое, каб памежнікі маглі разглядаць прашэнні пра прытулак проста на мяжы, альбо дзесьці паблізу ля мяжы. Тады падобныя рашэнні будуць прымацца вельмі хутка.

Рашэнне пра поўнае закрыццё сухапутнай мяжы з Расеяй было прынята яшчэ ў лістападзе 2023 года. Гэта здарылася на фоне наплыву мігрантаў без адпаведных дакументаў.

Беларускае Радыё Рацыя