BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Гародні патрабуюць вярнуць памятную дошку Касцюшкі

Аўтары петыцыі просяць растлумачыць, куды і чаму знікла памятная дошка са сцяны Новага замку, усталяваная ў гонар Тадэвуша Касцюшкі, і ў якія тэрміны плануецца яе вярнуць на законнае месца.

Мемарыяльны знак быў усталяваны ў гонар візіту Касцюшкі ў Гародні ў 1794 годзе. Пра гэты важны гістарычны факт распавядае кожны экскурсавод, аднак любы турыст мог пра яго даведацца дзякуючы памятнай дошцы. «Мы лічым, што дэмантаж дошкі негатыўна ўплывае на турыстычны патэнцыял Гародні, збядняе нашу гісторыю, ідзе ў разрэз з прынятымі канцэпцыямі развіцця турызму і гасціннасці Беларусі», — паведамляецца ў тэксце петыцыі.

Збор подпісаў працягнецца да 8 траўня, пасля чаго петыцыю адправяць у Гарадзенскі гарвыканкам.