BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Латвіі не сталі забараняць аўтамабілі з беларускімі нумарамі

У Латвіі не сталі забараняць аўтамабілі з беларускімі нумарамі. Сойм не прыняў папраўкі да закона аб дарожным руху, якімі меркавалася пашырыць абмежаванні, якія дзейнічаюць у дачыненні да аўтамабіляў з расейскай рэгістрацыяй, на беларускую рэгістрацыю.

Законапраект перададзены назад у адказную камісію.

Як пішуць Латвійскія грамадскія СМІ, раней Народна-гаспадарчая камісія ўжо не ухваліла гэты праект, спаслаўшыся на тое, што папраўкі былі слаба падрыхтаваны. Сойм рушыў услед рэкамендацыі камісіі.