BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

З сакавіка рэзка падаражэюць білеты з Менску ў Варшаву і Вільню

З сакавіка некаторыя перавозчыкі паднімаюць цэны на білеты з Менску ў Варшаву і Вільню. Напрыклад, калі раней да сталіцы Польшчы можна было дабрацца за 130 рублёў, то зараз білет можа каштаваць нават 200 рублёў. Office Life паспрабаваў разабрацца, што стала прычынай падаражэння.

Фота: hoidla.spordimuuseum.ee

Самы танны білет у сакавіку з Менску да Вільні, які ўдалося знайсці, каштаваў 80 рублёў. Самы дарагі — 140 рублёў.

Білеты да Варшавы таксама падаражэлі: той жа «Экалайнс» прапануе паездку ў сакавіку за 200 рублёў (у канцы лютага білет каштаваў 130 рублёў, а за некалькі дзён да адпраўлення можна было знайсці варыянты і за 90 рублёў). «Интеркарс» просіць 130–140 рублёў (у канцы лютага было 105 рублёў).

Прычыны росту цэнаў, якія называюць перавозчыкі, — закрыццё з 1 сакавіка яшчэ двух пераходаў на мяжы з Літвой і скарачэнне колькасці рэгулярных рэйсаў.