BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Берасцейскае “Дынама” выйшла ў лідары чэмпіянату Беларусі па футболе

Футбалісты «Слуцка» уступілі на сваім полі магілёўскаму «Дняпру» з лікам 0:1. Пераможны мяч на 17-й хвіліне сустрэчы забіў Антон Лукашоў. Гэта першая вікторыя магіляўчан у сёлетнім першынстве.

Фота: dynamo-brest.by

Берасцейцы разграмілі салігорскі “Шахцёр” з лікам 4:0. Ужо да 20-й хвіліны гульні Арцём Рахманаў, Герман Баркоўскі і Ягор Корцаў тройчы паразілі вароты гаспадароў поля. Пасля перапынку кенійскі нападаючы дынамаўцаў Джосфат Лапага ўстанавіў канчатковы вынік.

У Барысаве футбалісты “Гомеля” былі мацнейшымі за БАТЭ – 3:1. Футбалісты “Смаргоні” пасля двух буйных паражэнняў таксама на выездзе перайгралі ФК “Мінск” з вынікам 3:2. Дзяржынскі “Арсенал” і “Віцебск” разышліся мірам – 1:1.

Напярэдадні дзяржынскі «Арсенал» згуляў унічыю з «Віцебскам» — 1:1, а ФК «Мінск» уступіў у сябе дома футбалістам «Смаргоні».

Сёння, 7 красавіка, у цэнтральным паядынку 3-га тура гарадзенскі «Нёман» прыме на сваім полі «Тарпеда-БелАЗ» з Жодзіна. У Мазыры мясцовая «Славія» будзе сапернічаць з «Іслаччу» з Менскага раёна, а чэмпіён краіны менскае «Дынама» згуляе ў сябе дома з наваполацкім «Нафтанам».

Становішча ў лідзіруючай групе: “Дынама” (Берасце) – 7 ачкоў (3 матчы), “Нёман” – 6 (2), “Славія” – 6 (2), “Тарпеда-БелАЗ” – 6 (2).