BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзень Волі ва Уроцлаве

Правядзенне марша, а таксама выступы “Разбітага сэрца пацана”, “NOCHY”, “ЧынЧынЧэнэл-а”, Алены ЖалудОК. Такая праграма святкавання беларускага свята Дня Волі ў польскім горадзе Уроцлаў, — распавёў адзін з арганізатараў, прадстаўнік суполкі Беларусаў Уроцлава:

– Будзем ладзіць марш на Дзень Волі 25-га сакавіка, а 18:00 гадзіне. Будзем ісці з Пляцу Свабоды ў цэнтр горада на рынкавую плошчу, месца вядомае, як Рынак Прэнгеж. Там скончыцца марш і адбудзецца акцыя прысвечаная Дню Волі.

Канцэрт, прысвечаны Дню Волі ва Уроцлаве адбудзецца 24 сакавіка, пачатак а 20-й гадзіне. Марш пройдзе 25 сакавіка а 18-й, пачатак на Пляцы Свабоды.

Беларускае Радыё Рацыя