BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Лізавета Рэўт пра беларускі фолк за мяжой

Паглыбіцца ў гісторыю, адзначыць Масленіцу і файна правесці час. Такія магчымасці будуць у тых, хто далучыцца да святкавання ўжо ў гэтую нядзелю. Аднак сёлета масленічны тыдзень будзе ладзіцца з 11 па 17 сакавіка. Чаму мерапрыемства было перанесенае? Якія фолк-заняткі зараз адбываюцца для беларусаў у Польшчы? Якое значэнне яны маюць для захавання нацыянальнай культуры?

Пра гэта і не толькі “Госця Рацыі” – выкладчыца спеваў Школы беларускай традыцыйнай культуры Лізавета Рэўт:

РР: Наколькі вялікая цікавасць беларусаў да фолку? Да спеваў? Да танцаў?

– Дастаткова вялікая. З таго часу, як я прыехала ў Варшаву, здавалася, што суполка фалькларыстаў і аматараў фальклору дастаткова вялікая. Калі звярнуць увагу, то гэта адны і тыя ж людзі. Аматары танцаў таксама адны і тыя ж, яны проста ездзяць туды-сюды. Па розных гарадах ёсць канешне свае суполкі. Тут нам, мне здаецца, што я таксама маю да гэтага дачыненне, дзяўчаты, хлопцы з якімі мы разам супрацоўнічаем. У нас атрымалася павялічыць гэтую суполку аматараў фальклору за гэтыя пару гадоў, што мы тут жывём. Ну і трошачкі распаўсюдзілі вось гэтую любоў да традыцыйнай культуры. У нас дастаткова вялікая свая тусоўка.

РР: То бок гэта людзі, якія з вамі ўжо не першы дзень?

– Так. Некаторыя ад майго прыезду ў Варшаву. Я далучылася да суполкі, якая ўжо існавала не так даўно. Яна існавала можа колькі там месяцаў. Было чалавек 10, а цяпер у нас танцавальны чат, там 58 чалавек. Увогуле ў сацсетках яшчэ больш, але там яшчэ і тыя, хто ў Беларусі. То бок за два гады стварылася ўжо дастаткова вялікая суполка.

РР: Ці не заўважаеце вы, што ў сувязі з адзначэннем нацыянальных святаў, становіцца большай?

– Так. Таксама яшчэ параўнанне з Беларуссю тое, што там засталося, калі я яшчэ прыязджала апошнім часам. Такое ўражанне, што гэтая фолк-культура і гэтае асяроддзе, якое мы яшчэ маем, гэта адзінае, што там увогуле ёсць беларускае, што ў на не адняць. Яно натуральна, калі пасля такіх падзей, як апошнія адбыліся, людзі пачынаюць цікавіцца чымсьці сваім. Калі мы сюды прыехалі, мне здаецца, не так складана ў нас атрымалася зацікавіць людзей. Людзі імкнуцца да чагосьці свайго., тое што іх аб’ядноўвае. Што яшчэ можа аб’ядноўваць, як не свая традыцыйная, родная культура. Нават калі чалавек гэтым не цікавіўся, то шмат людзей пачынаюць даведвацца пра штосьці, што існуе тысячу гадоў.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя