BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Наталля Локіць: На аснове 2020-га мы будуем сваю культуру

Наколькі адчуваецца цяпер палітыка ў беларускім мастацтве? Як уплываюць спектаклі, што ўздымаюць складаныя тэмы 2020-га, на дзяцей? Ці можа тэатр дапамагчы адаптавацца да змененай рэчаіснасці?

На гэтыя пытанні адказала сённяшняя “Госця Рацыі”, кіраўніца беларускай тэатральнай студыі для дзяцей і дарослых у Варшаве “Купалінка” Наталля Локіць.

РР: На ваш погляд, наколькі зараз у культурнай сферы адчуваецца наш палітычны ўклад?

– Для беларускай культуры і для беларускага мастацтва ён канешне пэўна аснова. Мастацтва аснова культуры. Таму што тыя людзі, якія зараз знаходзяцца ў эміграцыі, для на іх напэўна галоўны штуршком быў 2020 год, пераезд сюды. У любым выпадку ён будзе нейкім бокам тычыцца любога мастака, любога творцы. Як бы ён не адыходзіў быццам бы ад палітыкі, усё роўна яна будзе гучаць болем у сэрцы, можа нейкай скрухай, можа нейкім сумам.

Для гэтага ж неабавязкова выкрыкваць нейкія лозунгі, ён усё роўна будзе адбівацца. Можа гэта будзе тая радасць, якую мы адчувалі ў 2020. Але мы ўсё роўна будзем натхняцца тым 2020 годам. Мы ім яшчэ жывём, мы ім дыхаем і натхняемся напэўна, падсілкоўваемся. Пэўна яго ўсё менш і менш, той радасці, якая была калісьці. Але ўсё роўна на аснове гэтага 2020 мы будуем сваю культуру.

РР: Ці можна тады сказаць, што пастаноўкі, якія рабіліся ў студыі “Купалінка” у 2020 годзе былі больш аптымістычныя, былі больш радасныя?

– У 2020 годзе яшчэ не было пастановак, як такіх. Калектыў быў вельмі маленькі і дзеці былі маленькія тады яшчэ. Зараз падраслі, такія сталыя. Дзеці былі маленькі і пастаноўкі былі такія, якія не вымагалі вялікіх патрабаванняў. Яны былі больш накіраваныя на інтэграцыю ў польскай прасторы. 2020-2021 гады зрабілі тое, што яны павінны былі зрабіць. Яшчэ малыя тады дзеці спакойна інтэграваліся ў польскую прастору. Я не скажу, што яны апалячыліся, не. Але яны не атрымалі вялікіх псіхалагічных траўмаў пры ўваходзе ў школы ў садочкі і т.д.

Ужо з 2022 года любая наша пастанова прасякнута нашымі беларускімі “фішкамі”. Хочаш ты ці не, але яны заўсёды будуць праяўляцца. Прычым не толькі я адна туды прыношу, але і самі дзеці, і дароослыя, і падлеткі. Яны ўсё роўна прыносяць у спектаклі наша сучаснае жыццё, нашыя нейкія эмігранцкія штукі, тое што мы не ўладкаваныя ў жыцці, тое што ў Беларусі. Гэта ўсё ёсць і я не ведаю, добра гэта ці дрэнна, што дзеці яе і дарослыя, яны далучыліся да палітыкі. Яны гэта бачаць, чуюць, адчуваюць.

Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Студыя “Купалінка” з’явілася ў верасні 2020-га. Цяпер у калектыве займаецца каля 60 чалавек розных узростаў.

Больш інфармацыі пра ініцыятыву.

Беларускае Радыё Рацыя