BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пыл з Сахары пагаршае якасць паветра ў нашым рэгіёне

Пыл з Сахары пагаршае якасць паветра. Пра гэта інфармуе Падляшскі Цэнтр антыкрызіснага кіравання.

З-за паступлення пылу з Сахары ў Еўропу, у тым ліку ў Польшчу, зафіксаваны павышаны ўзровень забруджвання. Папярэджанне датычыцца наступных паветаў: Беластоцкага, Ломжынскага, Граеўскага і Аўгустоўскага. Яно дзейнічае да поўначы. 

Асабліва ўважлівымі павінны быць людзі, якія пакутуюць на хранічныя захворванні сардэчна-сасудзістай і дыхальнай сістэмы, а таксама пажылыя людзі, цяжарныя жанчыны і дзеці. Спецыялісты раяць усім абмежаваць знаходжанне на свежым паветры і ўстрымацца ад праветрывання памяшканняў.

Калі ваш стан пагаршаецца, звярніцеся да лекара.

Беларускае Радыё Рацыя