BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сімвалічных «хросных» атрымалі палітвязні Джыг, Курыліна, Завадскі і Лаптановіч

У межах кампаніі салідарнасці #Westandbyou Дэвід Лега з Еўрапейскай народнай партыі, Элізабэт Гётцэ з аўстрыйскай партыі Зялёныя, Лукас Мандл з Еўрапейскай народнай партыі, і Барбара Гізі (Сацыял-дэмакратычная партыя Швейцарыі) сталі «хроснымі» Кацярыны Джыг, Таццяны Курылінай, Алега Завадскага і Юліі Лаптановіч.

«Вяршэнства закона і доступ да справядлівага судовага разбору — гэта краевугольны камень любой дэмакратыі. Я салідарная з усімі жыхарамі і жыхаркамі Беларусі, якія за іх змагаюцца!». -кажа новая “хросная” аднаго з палітвязняў.