BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Адзін з банкаў увёў камісію за тое, каб вярнуць памылкова залічаныя грошы

Пра тое, што пералічаныя па памылцы грошы зараз будуць вяртаць платна, паведаміў кліентам банк БелВЭБ.

У паведамленні гаворыцца наступнае. Банк БелВЭБ з 10 мая ўводзіць камісію за накіраванне належнаму бенефіцыяру (банку — абслуговаму належнага бенефіцыяра) заявы плацельшчыка на вяртанне грошай, памылкова пералічаных (залічаных) на рахунак належнага бенефіцыяра ў памеры 20 рублёў з ПДВ за 1 заяву.

Гэта значыць, каб вярнуць грошы залічаныя не на той рахунак памылкова, заяўніку трэба будзе плаціць банку ад 20 рублёў.

Дарэчы, з 12 красавіка банк БелВЭБ закрыў інтэрнэт-банкінг. Паведамленні аб гэтым рассылаліся кліентам персанальна. Рэкамендавалі новы варыянт – перайсці на UP Online. Гэта web-версія мабільнага прыкладання UP. Версія дазваляе карыстацца паслугамі банка прама ў мабільным браўзеры смартфона (тэлефона, планшэта) або камп’ютара, не спампоўваючы мабільнае прыкладанне.

Таксама банк паведамляў аб шэрагу пераваг новага варыянту ў параўнанні з інтэрнэт-банкам. Банк БелВЭБ (Белзнешэканомбанк) — сістэмаўтваральны банк Беларусі, чацвёрты па памеры статутнага фонду сярод банкаў краіны. Займае вядучыя пазіцыі ў сферы міжнародных разлікаў, валютных аперацый і абслугоўвання знешнеэканамічнай дзейнасці дзяржавы і кліентаў.