BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Лукашэнка падпісаў указ аб павелічэнні ліміту звышурочнай працы ў прамысловасці

Аляксандр Лукашэнка 21 сакавіка падпісаў Указ № 105 «Аб звышурочнай працы і працы ў выхадныя дні ў прамысловых арганізацыях», паведаміла прэс-служба Лукашэнкі.

This image has an empty alt attribute; its file name is huajg57pqanrx1lw6r8dcm0hdxfu5c6d-1024x683.jpg

У паведамленні гаворыцца, што “дакумент прыняты ў мэтах максімальнага задзейнічання працоўных рэсурсаў, якія валодаюць неабходнымі кампетэнцыямі, для аператыўнага вырашэння важнейшых стратэгічных задач у вытворчасці”.

“Указам прадугледжваецца магчымасць па ўзгадненні з прафсаюзам і са згоды работнікаў павялічваць ліміт звышурочных работ і работ у выхадныя дні, калі ёсць абгрунтаваная вытворчая і эканамічная неабходнасць”, – паведамілі ў прэс-службе.

Беларускае Радыё Рацыя